Аршанскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце гібелі супрацоўніка міліцыі ў Оршы.

Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК Беларусі Павел Траулька.

Паводле яго слоў, галоўная версія следчых органаў — самагубства афіцэра міліцыі. Зараз устанаўліваюцца прычыны і абставіны здарэння.

Супрацоўнік падраздзялення дэпартамента аховы МУС быў знойдзены мёртвым на працоўным месцы 21 студзеня.

Інтэрфакс дадае, што смерць наступіла ад агнястрэльнага ранення ў галаву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0