Міністэрства культуры Беларусі заяўляе, што агульнарэспубліканскіх мерапрыемстваў у гонар 150-годдзя антырасійскага вызвольнага Паўстання (1863 г.) там не плануюць.

Так прэс-сакратар Міністэрства культуры Беларусі Юлія Віскуб адказала на просьбу Радыё Свабода пазнаёміць са спісам мерапрыемстваў сьвяткавання 150-годдзя паўстання 1863 года:

"Спісу-плана як такога няма. Ведаю, што цягам года ў рэгіёнах будуць праходзіць кніжныя выставы. Магчыма, дзе і мастацкія выставы. Але ў нас дакладнага плана няма".

А як наконт мерапрыемстваў рэспубліканскага ўзроўню?

Віскуб:

У нас такога пакуль не было. На раённым узроўні мерапрыемствы будуць па ўсёй краіне. Кшталту чытанняў.
Пра выставы цягам месяца, двух ці трох я не ведаю, але потым, магчыма, што і будзе. Рэспубліканскую праграму не прымалі, таму такога і няма.
Не пад усе ж угодкі прымаецца праграма — угодкаў шмат цягам году, і таму не пад усё прымаецца праграма.
Але што некаторыя мерапрыемствы будуць, то так, яны будуць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?