Відавочцы сцвярджаюць, што ў механа-зборачным цэху прадпрыемства падчас свідравання валасы 30-гадовай жанчыны патрапілі ў станок, які зацягнуў яе і нанёс цяжкую траўму.

Муж пацярпелай Дзмітрый расказаў, што Яўгенія ў снежні выйшла з дэкрэтнага адпачынку, адпрацавала толькі некалькі дзён, была на стажыроўцы.

Няшчасце здарылася, калі яна спрабавала ўставіць нейкую дэталь пры ўключаным станку.

«Я быў у дэпартаменце працы Магілёва. Хацеў пагаварыць з інспектарам, пачаў у яго пытацца: Чаму так? У яе стажыроўка была, павінен быў за ёй чалавек прыглядваць. Чаму там побач не было… Ён мне сказаў, што гэта не мая справа і ўвогуле не варта сюды лезці».

Паводле слоў Дзмітрыя, яго жонка ўжо размаўляе, ёй зрабілі аперацыю, але стан яе па-ранейшаму цяжкі. Атрымаць каментар на прадпрыемстве пакуль не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?