На Гомельшчыне таксама рыхтаваліся да паўстання Каліноўскага 1863 года. Пра гэта стала вядома гісторыку Марыі Булавінскай, калі яна працавала ў Нацыянальным гістарычным архіве.
Як расказала Марыя, яна патрапіла на дакументы, дзе змяшчалася перапіска мясцовых расійскіх уладаў наконт сітуацыі ў Гомельскім і Рагачоўскім паветах на пачатку 1863 года.

«Улады адсочвалі ўсе сустрэчы, якія адбываліся. Адзначалі найбольш ненадзейных шляхцічаў. Такі выпадак быў апісаны ў перапісцы, што ў Гомелі напачатку 1863 года адбылася таемная сустрэча, дзе абмяркоўвалася пытанне паўстання, якое пачалося».

Як стала вядома з перапіскі Магілёўскага грамадзянскага губернатара з жандармерыяй, падчас таемнай сустрэчы былі сабраны сродкі ў памеры 20 тысячаў рублёў.

На тыя часы за такую суму можна было набыць больш за 5 тысячаў фунтаў чорнай ікры. А ў Гурзуфе пісьменнік Антон Чэхаў за 3 тысячы рублёў набыў сваю знакамітую бухту.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?