Нагадаем, што раніцай 22 чэрвеня спецназаўцы затрымалі Паўла Свярдлова побач з домам. У той жа дзень суддзя Маскоўскага раёна Таццяна Матыль пакарала яго 15 суткамі арышту за брудную лаянку ў грамадскім месцы, хаця сам карэспандэнт сваю віну катэгарычна адмаўляе. Свярдлоў ― выкладчык культуралогіі і ўладальнік «Крыштальнай савы». А ў пратаколе, які грунтуецца на сведчаннях міліцыянтаў, сказана, што ён лаяўся матам «беспрычынна» і «бязадрасна». Затрыманне і разгляд справы адбыліся з такой хуткасцю, што адвакат нават не паспела даехаць да суда.

Гарадскі суд пакінуў рашэнне суддзі Таццяны Матыль без зменаў. Разглядам справы займалася суддзя Алена Шылько. Таксама, як і Таццяна Матыль, яна ўнесеная ў спіс чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС. Не дало плёну і абскарджанне пастановы ў Вярхоўным судзе, які адмовіўся звяртаць увагу на паказанні сведкі праз тое, што сам Свярдлоў у судзе першай інстанцыі нібыта настойваў на тым, што іншых сведкаў акрамя міліцыянтаў пры затрыманні не было.

Павел Свярдлоў меў акрэдытацыю да 30 красавіка 2013 года.

МЗС акрэдытаваў яго пры мінскім карпункце Еўрарадыё ў 2010 годзе і потым двойчы працягваў акрэдытацыю. Згодна з п.15.2 Палажэння аб парадку акрэдытацыі журналістаў замежных СМІ, МЗС мае права пазбавіць акрэдытацыі карэспандэнта ў выпадку парушэння ім «заканадаўства Рэспублікі Беларусь».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?