У Брэсце амаль двое сутак шукалі кіроўцу, які вырашыў не затрымлівацца ў чарзе ў пункце пропуску «Дамачава».

Каля 8-й раніцы 21 студзеня кіроўца на BMW 3 Series з транзітным нумарам праскочыў мяжу без афармлення, пісала «Брестская газета». Ён аб’ехаў чаргу аўто і ў літаральным сэнсе слова праскочыў КПП. Пры гэтым ён збіў некалькі шлагбаўмаў.

Як аказалася, ён уцякаў ад польскіх памежнікаў, якія выявілі, што машына скрадзеная ў Нямеччыне.

«У дачыненні да расейца, які перасёк на BMW беларуска-польскую мяжу, распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 371 «Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Беларусі». Ён быў затрыманы, — паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у сераду прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.

Паводле яго слоў, гэта «грамадзянін Расеі, які мае від на жыхарства ў Германіі, перасёк мяжу на выкрадзеным аўтамабілі, дадзеныя пра яго накіраваны ў Інтэрпол».

Цяпер у інтэрнэце з’явілася відэа інцыдэнту на мяжы.

    Відэа gpk.gov.by
.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0