Гомельскаму дэмакратычнаму актывісту Кастусю Жукоўскаму 23 студзеня некалькі разоў тэлефанаваў невядомы мужчына і патрабаваў зняць бел-чырвона-белы сцяг, які актывіст вывесіў напярэдадні над сваім прыватным домам з нагоды 150-годдзя паўстання Каліноўскага.

Як паведаміў БелаПАН Жукоўскі, па нумары ён вызначыў, што невядомы тэлефанаваў з тэлефона-аўтамата. Па словах актывіста, мужчына заявіў: "Не здымеш - атрымаеш 15 сутак". Прадставіўся невядомы "добразычліўцам".

Калі актывіст прасіў невядомага назваць імя, той клаў слухаўку.

"Я ўпэўнены, што гэта быў супрацоўнік міліцыі. У юбілей народнага паўстання цяперашняя ўлада паказала, каму яна на самай справе служыць", -- лічыць Жукоўскі.

Актывіст патлумачыў, што

незадоўга да званка, ён ужо зняў сцяг, каб той не рваўся на ветры. Але цяпер ён мае намер зноў яго вывесіць, каб паказаць, што не баіцца ананімных пагроз.
А з нагоды тэлефонных званкоў Жукоўскі мае намер скардзіцца ў пракуратуру.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?