Расія і Беларусь працягваюць перамовы пра адваротныя пастаўкі паліва з беларускіх НПЗ на расійскі рынак, паведаміў 23 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Маскве намеснік кіраўніка Мінэнерга РФ Павел Фёдараў.

«Перамовы ідуць, дасягнута разуменне на першы квартал гэтага года, падпісаны балансы, ёсць разуменне па механізме вяртання, па аб’ёмах. Мы разлічваем на 2 млн. тон, якія ў нас будуць у якасці рэзерву», — цытуе Фёдарава агенцтва ІТАР-ТАСС.

Паводле яго слоў, для Беларусі «расійскі рынак сёння з’яўляецца прыбытковым кірункам пастаўкі». «Для нас гэта будзе добрай дадатковай крыніцай прапановы і праходжання пікавага попыту», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?