Гэтую інфармацыю пацвердзілі парталу TUT.BY некалькі крыніц.

«Так, ён напісаў заяву пра сыход», — сказаў суразмоўца, знаёмы з Лузгіным, адмовіўшыся назваць яго магчымае новае месца працы. «У нас ходзяць чуткі, што Мікалай Уладзіміравіч [Лузгін] хутка сыдзе [з Нацбанка]», — расказалі і два супрацоўнікі галоўнага банка краіны.

Зрэшты, інфармацыя пра тое, куды сабраўся Лузгін, супярэчлівая.

У асноўным называюцца банкі з удзелам расійскага капіталу.

Мікалай Лузгін у сваю чаргу параіў не прыспешваць падзеі. «Можа, яшчэ нікуды і не пайду», — сказаў ён.

У канцы мінулага года Аляксандр Лукашэнка указам № 558 вызваліў Уладзіміра Сянько ад пасады чальца праўлення Нацбанка Беларусі. У дакуменце гаворыцца, што Сянько быў звольнены ў «адпаведнасці з пунктам 11 артыкула 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь… па ўласным жаданні». Пазней ён пакінуў і пост намесніка старшыні праўлення Нацбанка. Паводле наяўнай інфармацыі, нядаўна Сянько уладкаваўся ў «БПС-Сбербанк». Прэс-служба банка адмовілася пацвердзіць гэтую інфармацыю.

Пікантнасць сітуацыі ў тым, што ў 2010 годзе беларускія «дочкі» расійскіх дзяржбанкаў узначалілі два былыя намеснікі старшыні праўлення Нацбанка Беларусі.
Павел Калавур стаў старшынёй праўлення «Банка БелВЭБ», Васіль Мацюшэўскі — «БПС-Сбербанка».

Дзеля справядлівасці варта сказаць, што з Нацбанка людзі не толькі сыходзяць, але і прыходзяць туды. У канцы мінулага года дарадцам кіраўніка Нацбанка Надзеі Ермаковай стаў былы дэпутат Яўген Арцюшэнка. У парламенце ён быў старшынёй пастаяннай камісіі па грашова-крэдытнай палітыцы і банкаўскай дзейнасці. Да палаты прадстаўнікоў Арцюшэнка працаваў намеснікам гендырэктара па эканоміцы і фінансах Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?