У Ісмаілінскім раёне Азэрбайджану прайшла акцыя пратэсту, удзельнікі якой падпалілі аўтамабілі, гатэль «Чыраг» і рэзыдэнцыю мясцовага губэрнатара.

Пратэстоўцы патрабавалі адстаўкі мясцовага губэрнатара Нізамі Алекпэрава.

Хваляваньні пачаліся пасьля таго, як уладальнік гатэлю «Чыраг» Эміль Шахмандараў патрапіў у аўтамабільную аварыю. Раней улады праігнаравалі неаднаразовыя патрабаваньні мясовых жыхароў зачыніць гэты гатэль, бо ў ім месьціўся бардэль.

Кіраўнік выканаўчай улады раёна — брат міністра працы і сацыяльнай абароны Азэрбайджану.

Гэта другая буйная акцыя пратэсту ў Азэрбайджане за тыдзень. 19 студзеня адбылася сутычка паміж паліцыяй і гандлярамі, якія заблякавалі шашу на знак пратэсту супраць падвышэньня арэнднай платы ў буйных гандлёвых цэнтрах краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?