Часам дастаткова хаця б раз убачыць сапраўднае зорнае неба, каб назаўсёды палюбіць яго. А часам дастаткова проста аднойчы убачыць сваю краіну пад зорным небам, каб яшчэ больш закахацца ў яе. Крыштальная роўнядзь Браслаўскіх азёраў, палярнае ззянне над Вілейскім водасховішчам, Млечны Шлях між старых дубоў і над мурамі старых храмаў і замкаў… У гэтым кароткім фільме Беларусь — на фоне Космасу, пад бяскрайнім начным небам, у абдымках зорак.

Шаноўная рэдакцыя «Нашай Нівы»! Хачу прапанаваць вашай увазе невялікі відэаролік, прысвечаны нашай краіне. Увогуле, тэхніка Timelapse, у якой ён выкананы, у апошні час зрабілася вельмі папулярнай: у ёй часта здымаюць начныя сцэны, шмат такіх ролікаў знята і пра Беларусь. Але пакуль яшчэ ніхто не спрабаваў паказаць прыгажосць нашай краіны пад начным небам.

Беларусь: у абдымках зорак (Belarus: in Embrace of Stars) from Viktar Malyshchyts on Vimeo.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?