Пра гэта кіраўнік Следчага камітэта Валянцін Шаеў сказаў у інтэрв'ю "Советской Белоруссии".

"Пакуль падазраваных няма. Ідзе напружаная следчая і аператыўна-вышуковая праца. Што тычыцца складанасцяў, то беларускім бокам да гэтага часу не атрыманы відэазапісы камер вонкавага назірання пасольства. Трэба разумець, што гэта няпростая дыпламатычная працэдура.

Таму праз Генеральную пракуратуру накіравана даручэнне аб аказанні прававой дапамогі кампетэнтным установам юстыцыі Літвы. Спадзяемся, наша просьба будзе задаволена, тады следства прыступіць да вывучэння і ацэнцы гэтых відэазапісаў", -- сказаў В. Шаеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0