У аўторак у Барысаве пройдзе паўторны матч першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў. Гуляюць паміж мясцовым БАТЭ і чэмпіёнам Кіпру нікасійскім «Апаэлем».
У першым матчы чэмпіён Беларусі прайграў кіпрыётам зь лікам 0:2 і цяпер павінен перамагаць з розьніцай у тры мячы.
Пачатак матчу а 19‑й.
У жывым этэры футбол пакажа Першы беларускі канал (БТ).