У Наваполацку раніцай 24 студзеня каля дома затрыманы актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Сяргей Малашанка.

Малашанка накіроўваўся на пошту адправіць ліст начальніку Наваполацкага РУУС, каб высветліць, чаму яму даслалі позву без неабходных адзнак і проста кінулі яе ў паштовую скрыню.

Малашанку затрымалі, калі ён выходзіў з пад’езда, і на вачах жонкі ўвапхнулі ў міліцэйскую машыну.

Актывіста выклікалі на гутарку пра фотаздымак з партрэтам праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які знаходзіцца ў турме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?