Салігорскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа за злоснае хуліганства (ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса) у дачыненні да двух жыхароў Слуцка.

Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі, 23 студзеня ў Асіповіцкі аддзел транспартнай міліцыі звярнулася 37-гадовая жыхарка Слуцкага раёна.

Жанчына распавяла, што каля 11.20 у дызель-цягніку Асіповічы — Салігорск два невядомыя выказвалі пагрозы фізічнай расправы ёй і іншым пасажырам, пагражалі ўзарваць прадмет, падобны да гранаты, пасля чаго адзін з іх беспрычынна збіў яе.

Супрацоўнікамі Салігорскага РАУС па арыенціроўцы транспартнай міліцыі на станцыі Салігорск у дызель-цягніку былі затрыманы два жыхары Слуцка: непрацуючы 1988 г.н., раней судзімы за ўчыненне крадзяжу, хуліганства і ўхіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі, і індывідуальны прадпрымальнік 1986 г. н., раней судзімы за ўчыненне крадзяжоў і махлярстваў. У апошняга знойдзена і канфіскавана біта і вучэбная граната РГД-5.

Падазраваныя змешчаны ў ІЧУ.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?