Свет33

Парламент Каталоніі абвясціў сімвалічную незалежнасць

Парламент іспанскай правінцыі Каталонія ўхваліў дэкларацыю суверэнітэту тэрыторыі, адкрыўшы шлях для правядзення рэферэндума аб незалежнасці ад Іспаніі.

У падтрымку дэкларацыі прагаласавала 85 чалавек, супраць — 41. Два дэпутаты ўстрымаліся.

Дэкларацыя з'яўляецца сімвалічнай, аднак, як чакаецца, яна прывядзе да абвастрэння супрацьстаяння паміж Барселонай і цэнтральным урадам у Мадрыдзе, які абяцаў заблакаваць усе ініцыятывы Каталоніі, датычныя незалежнасці.
Калі б урад Каталоніі пайшоў на аднабаковае абвяшчэнне незалежнасці, гэта адбілася б на эканоміцы і Каталоніі, і Іспаніі, бо Каталонія дае амаль 20% ад ВУП Іспаніі.

У апошнія гады Барселона ўсё больш актыўна заяўляе аб магчымасці аддзяліцца ад Іспаніі з-за фінансавага крызісу. Многія каталонцы лічаць, што цэнтральныя ўлады эксплуатуюць правінцыю. Мясцовы ўрад заяўляе, што фінансавы крызіс быў выкліканы тым, што падаткі, якія збіраюцца ў Каталоніі цэнтральнымі ўладамі, нашмат перавышаюць асігнаванні на адукацыю і ахову здароўя ў правінцыі.

Каталонскае грамадства ў пытанні незалежнасці падзеленае амаль пароўну. Але жыхары правінцыі супраць выхаду з ЕС.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Усе навіны →
Усе навіны

На Камянеччыне вырасцілі кукурузу вышынёй у два чалавечыя росты ФОТАФАКТ

Стала вядома, калі ў Мінску перастане смярдзець4

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты12

Лінгвістка і былая палітзняволеная Наталля Дуліна распавяла, як праходзіць яе адаптацыя пасля вызвалення3

Еўропа падтрымала адмову Украіны здаваць свае тэрыторыі Пуціну без ягоных саступак3

Полк Каліноўскага больш не бярэ ўдзелу ў штурмах. Чаму так?14

У Варшаве канцэрт Каржа пачынаецца са спазненнем ФОТЫ10

У Маладзечне на паркоўцы кіроўца «Лексуса» пераблытаў педалі і насмерць збіў жанчыну ВІДЭА2

«Прыйдзе час — лёд зноў трэсне, і нешта зноў будзе»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць