Журналіст і блогер Глеб Лабадзенка выпусціў незвычайную кнігу — «Дзіцячая заМова» складаецца са 112 маляваных прыкладаў моўных памылак. Кніга цалкам намалявана — у ёй няма ніводнай друкаванай літары.

Малюнкі, якія тлумачаць розніцу паміж «стулам» і «крэслам», «сабе» і «сябе» стылізаваныя пад дзіцячыя. Кніга мае кардонную вокладку і надрукавана на грубай паперы — выглядае як добры сувенір для тых, хто пачынае вучыць беларускую мову.

Пасляслоўе да кнігі напісаў Рыгор Барадулін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0