Ігар Васільеў (справа) і Мікалай Ладуцька на адкрыцці пешаходнага кавалка вуліцы Маркса ў Мінску. Май 2012. Фота Сяргея Гудзіліна.

Ігар Васільеў (справа) і Мікалай Ладуцька на адкрыцці пешаходнага кавалка вуліцы Маркса ў Мінску. Май 2012. Фота Сяргея Гудзіліна.

У Мінскім абласным судзе "Нашай Ніве" паведамілі, што працэс працягваецца, але ў закрытым рэжыме. Былога чыноўніка вінавацяць у атрыманні хабару $250 тысяч -- паловы ад сумы, якую ён нібыта патрабаваў.

Суд над Ігарам Васільевым зрабілі "не для ўсіх" пасля таго як было зачытанае абвінавачванне, дапытаныя сведкі — намеснікі сталічнага мэра, іншыя служачыя Мінгарвыканкама. Пад канвоем прывозілі хабарадаўцу Ананьева, дзякуючы якому і закруцілася ўся справа супраць Васільева. У перапынках паміж допытамі пачалі нават даследаваць матэрыялы крымінальнай справы. Заставалася дазнаёміцца з дакументамі, дапытаць самога Васільева, які пагадзіўся адказваць на пытанні апошнім. А таксама — спрэчкі бакоў і апошняе слова абвінавачанага.

Падставай для пераносу суда ў закрыты рэжым стала даследаванне справы аператыўнага ўліку КДБ.

Па словах суддзі Аляхновіч, матэрыялы знаходзяцца пад грыфам «сакрэтна». Але і пасля даследавання працэс не вярнулі ў ранейшы рэжым.

Мо ў гэты час праходзіў допыт, напрыклад, мэра Мінска Мікалая Ладуцькі?

Выглядае на тое, што вырашана абмежаваць выхад інфармацыі з працэсу вонкі. Якім чынам падслухоўвалі й падглядалі Ігара Васільева?

Чыноўніка пачалі судзіць 20 снежня. І ў першы дзень ён заявіў, што падчас допыту дасць доказы сваёй невінаватасці. Пра што мог сказаць былы чыноўнік? Раскрыць нейкія схемы ў працы гарвыканкама? Можна толькі здагадвацца.

Адметна, што некаторыя сведкі давалі супрацьлеглыя паказанні. Калі Ананьеў заявіў, што Васільеў вымагаў хабар у чэшскіх інвестараў ад самага пачатку, то Смятанін сказаў, што сума хабару, за які судзяць чыноўніка, — гэта грошы, якія для сябе ў інвестараў прасіў Ананьеў у якасці ганарару за пасярэдніцтва.

Ужо хутка суддзі Аляхновіч давядзецца прымаць рашэнне: вінаваты экс-чыноўнік ці не.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?