У аўторак яна наведала сына ў Магілёўскай турме. Спатканне доўжылася ўсяго дзве гадзіны. Мінулы раз бацькі бачылі Яўгена Васьковіча год таму, паведамляе «Радыё Рацыя».

Са словаў Рушаніі Васьковіч, яе сын адчувае сябе нармальна, на здароўе не скардзіцца, удзячны ўсім за навагоднія віншаванні і лісты падтрымкі.

«Сустрэча адбылася. Хоць раз на год яго ўбачыш. Лісты — лістамі, званкі — званкамі, але калі нават праз шкло — прыемней, чым проста пагаварыць праз тэлефон. Сказаў, што ў яго ўсё нармальна. Вядома, свежага паветра мала, усяго гадзіна ў дзень адводзіцца на шпацыр. А так — трымаецца. Галоўнае, каб не было горш», — сказала яна.

Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамалотавым. Яго асудзілі на 7 гадоў зняволення за спробу падпалу дзвярэй бабруйскага аддзялення КДБ. У верасні мінулага года Павел Сырамалотаў выйшаў на волю пасля таго, як напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка адмаўляюцца пісаць такое прашэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?