Дынаміка стаўкі рэфінансавання цягам 2013 года будзе залежаць ад макраэканамічнай сітуацыі, у першую чаргу — у знешнім гандлі і на валютным рынку. Пра гэта было заяўлена 24 студзеня на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацбанка, паведамляепрэс-служба рэгулятара.
У прыватнасці, пры «замацаванні станоўчых тэндэнцый у эканоміцы» стаўка рэфінансавання да канца 2013 года можа знізіцца да 13–15% гадавых. Разам з тым «для забеспячэння макраэканамічнай стабільнасці можа спатрэбіцца ўстанаўленне стаўкі рэфінансавання на больш высокім узроўні». (У 2012 годзе стаўка рэфінансавання неаднаразова зніжалася, і з 45% на пачатак года была зніжана да 30%.)
Для арганізацыі эканамічнай бяспекі дзяржавы ў 2013 годзе міжнародныя рэзервовыя актывы запланавана нарасціць на 0,3–0,7 мільярда долараў ЗША.
Сур’ёзную ўвагу Нацыянальны банк мае намер таксама надаваць «пытанням нарошчвання рэсурснай базы банкаў, у тым ліку за кошт доўгатэрміновых рэсурсаў, забеспячэння даступнасці (па цане) рублёвых рэсурсаў, павышэння эфектыўнасці крэдытаў, што выдаюцца, павышэння ўстойлівасці асобных банкаў і банкаўскага сектара ў цэлым, развіцця безнаяўных разлікаў, павышэння фінансавай адукаванасці насельніцтва».
«Удзельнікі пасяджэння звярнулі ўвагу і на тое, што найбліжэйшымі гадамі перад эканомікай стаяць маштабныя задачы па мадэрнізацыі прадпрыемстваў, якія патрабуюць значных інвестыцыйных укладанняў. У сувязі з гэтым важным кірункам пашырэння рэсурснай базы застаецца прыцягненне замежнага капіталу ў інвестыцыйныя праекты. Вядучую ролю ў гэтым пытанні павінна адыграць банкаўская сістэма», — зазначаецца ў