Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Міністэрства культуры Юлія Віскуб.

Яна размесціцца па вуліцы Віленскай (Вільняус), 14. Тут у 1914--1915 гг. знаходзілася рэдакцыя газеты "Наша Ніва", рэдактарам якой быў народны паэт Беларусі. Мемарыяльная табліца была ўсталяваная тут яшчэ ў 1980-я, але з часам страціла эстэтычны выгляд. Аўтарам новай -- маладым беларускім скульптарам Сяргею Аганаву і Вользе Нячай -- удалося стварыць сапраўдны твор манументальнага мастацтва.

Новая дошка была створаная з ініцыятывы пасольства Беларусі ў Літве і Міністэрства культуры. Акрамя таго, Мінкультуры ініцыявала стварэнне і ўстаноўку памятнай дошкі Янку Купалу ў латвійскай сталіцы. Мемарыял беларускага скульптара Паўла Вайніцкага размесцяць на будынку рыжскай беларускай школы імя паэта сёлета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?