Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны на тытунёвыя вырабы (26,1%), бензін (5,2%), паслугі сувязі (20%), чыгуначнага транспарту рэгіянальных зносін эканом-класа (16,7%) і міжнародных зносін (7,2%), санаторна-аздараўленчыя паслугі (8,4%).

Буракі падаражэлі на 15,8%, белакачанная капуста — на 12,6%, морква — на 11,7%, свежыя памідоры — на 11,6%, свежыя агуркі — на 10,4%, рэпчатая цыбуля — на 7,4%, бульба — на 4,7%, бананы — на 9,4%, яблыкі — на 3,4%.

Патаннелі рыба марожаная (трасковыя, скумбрыевыя) — на 1,9%, алей (акрамя аліўкавага) — на 0,1%, грэцкія крупы — на 1%, адзенне — на 0,2%, абутак — на 0,4%.

У 2012 годзе спажывецкія цэны ў краіне выраслі на 21,8% пры афіцыйным прагнозе 19–22%. За першыя 24 дні студзеня мінулага года цэны павялічыліся на 1,5%, па выніках месяца — на 1,9%. Улады разлічваюць у 2013 годзе ўтрымаць рост цэн у межах 12%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?