Свет77

«Чавес трымаецца за жыццё»

Віцэ-прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура заявіў пра «істотнае паляпшэнне самаадчування» прэзідэнта Уга Чавеса, які праходзіць чарговы курс лячэння ад раку на Кубе.

Мадура, якога Чавес прызначыў сваім пераемнікам, выступіў у эфіры дзяржаўнага тэлебачання адразу пасля таго, як сустрэўся з прэзідэнтам.

Паводле яго слоў, Чавесу істотна лепш, асабліва ў параўнанні з апошнімі месяцамі, калі ён пакутаваў ад наступстваў аперацыі.

«Ён верыць у Хрыста і трымаецца за жыццё», — заявіў Мадура.

Віцэ-прэзідэнт таксама зачытаў паведамленне ад Чавеса, у якім ён падзякаваў ўладам і грамадзянам Венесуэлы за «ўсё, што яны робяць».

Чавес, які хварэе на рак, за апошні час перанёс ужо тры аперацыі. У снежні ён перастаў з’яўляцца на публіцы і перадаў частку паўнамоцтваў Мадуру і кіраўніку МЗС Эліясу Хауа.

У студзені з-за дрэннага самаадчування прэзідэнта на нявызначаны тэрмін была перанесеная інаўгурацыя. Гэта спарадзіла масу чутак пра тое, што Чавес пры смерці,
аднак улады Венесуэлы адразу ж абвяргалі падобныя паведамленні.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць