26.01.2013 / 12:07

ЗША згортваюць супрацоўніцтва з Расіяй у галіне правоў чалавека 3

Гэта адказ Вашынгтона на «сіроцкі закон».

ЗША ў аднабаковым парадку выходзяць з рабочай групы па правах чалавека пры двухбаковай прэзідэнцкай камісіі, з вялікай помпай заснаванай ў 2009 годзе Баракам Абамай і Дзмітрыем Мядзведзевым.

Гэта адказ Вашынгтона на «сіроцкі закон», кажуць крыніцы «Газеты. Ru» у Дзярждэпе.

Рашэнне ЗША фактычна афіцыйна заканчвае «перазагрузку» ў адносінах з Расіяй,
цяпер ЗША зоймуць больш прагматычныя пазіцыі і будуць супрацоўнічаць з Масквой толькі па тых напрамках, якія ім цікавыя, упэўненыя эксперты.

Аб спыненні працы аднаго з самых разрэкламаваных фарматаў у рамках «перазагрузкі» у адносінах паміж Масквой і Вашынгтонам заявіў амерыканскі сустаршыня групы Томас Меліа, які займае пасаду намесніка памочніка дзяржсакратара ў адміністрацыі Барака Абамы.

«Злучаныя Штаты прынялі рашэнне выйсці з рабочай групы (…) у святле нядаўніх крокаў ўрада Расіі па абмежаванні грамадзянскай супольнасці, —
абвясціў Меліа. — У сувязі з тым, што ў мінулым годзе ўрад Расійскай Федэрацыі распачаў дзеянні, накіраваныя супраць грамадзянскай супольнасці, гэтая працоўная група больш не з’яўляецца адэкватным або эфектыўным форумам, які спрыяў бы пашырэнню і ўмацаванню грамадзянскай супольнасці.

Вашынгтон, у той жа час запэўніў ён, гатовы працягнуць сумесную працу ў галіне правоў чалавека з Масквой. «Але мы хочам, каб гэтая праца насіла змястоўны характар».

0
? / Адказаць
26.01.2013 / 12:12
Так всё-таки - статистика или слезинка ребенка. Что весомее?
0
ЯНКА / Адказаць
26.01.2013 / 16:53
Люблю Амэрыку й яе патрыятызм. І дзякуй амэрыканскаму кінематографу, што палі дзеяў нават іх фільмах жахаў разгортваюцца ня толькі на другіх плянэтах ці на зямлі былога СССР, а й у іх, здавалася, самае-самае краіне. Менавіта тамака, у дрымучых лясох ЗША, паводле кінаў, і жывуць людзі-пуглікі з паліэтыленавымі вачыма й вялізарнымі й ружовымі, як сасіські, вуснамі. Гэта – людажэры. У каго ё пытаньні, навошта такім во ўсынаўляць замежных малых? Адказ ясны, як божая раса: каб адкарміць іх, а потым зьесьці!
0
Амаль сьмешна. / Адказаць
26.01.2013 / 17:28
Сапраўды. А то ўжо зрабілі з расейскай пачвары аплот правоў чалавека.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру