Сёння ў Мельбурне наша суайчынніца ў трох сэтах перамагла кітаянку Лі На (4:6, 6:4, 6:3).
Мэтр беларускай каментатарскай справы Уладзімір Навіцкі, відаць бы, сказаў, што гульня была валідольна-карвалольнай. Ад самага пачатку гульня лепш пайшла ў кітаянкі (шостая сеяная). 2:5 для Вікі ў першым сэце стала непрыемным падарункам.

Але ўзятая свая падача, выйгрыш чужой падачы. І ўжо 4:5. Аднак першы сэт Віка саступіла якраз на сваёй падачы.

Другі сэт пачаўся больш ўпэўнена. Азаранка адразу ўзяла падачу суперніцы. Урэшце лік па сэтах зраўняўся — 1:1.

Вырашальны трэці сэт таксама застаўся за нашай суайчынніцай — 6:3. Агулам матч працягваўся амаль тры гадзіны.

Пераможца атрымае 2,5 мільёны даляраў. Таксама Азаранка застаецца на 1-м радку сусветнага рэйтынгу.
Варта адзначыць, што Вікторыя другі год запар становіцца наймацнейшай менавіта на «зялёным кантыненце». Летась яна перамагла ў фінале ў Аўстраліі Марыю Шарапаву. «Аўстраліян Оўпэн» — гэта першы турнір года серыі «Вялікага шлема».

Перамога каштоўная яшчэ тым, што супраць Азаранкі заўзеў, ці не ўвесь корт «Род Лайвер Арэна». Справа ў тым, што Азаранка настроіла шмат каго супраць сябе медыцынскім тайм-аўтам у паўфінале супраць амерыканкі Слоўн Стывенс.

Некаторыя абвінавацілі Віку ў сімуляцыі і нават прапаноўваў дыскваліфікаваць з турніру.

Таму Азаранка змагалася не толькі з суперніцай, але з і з вялікім псіхалагічным ціскам.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?