Польскі Інстытут у Мінску і Польскі Цэнтр Музычнай Інфармацыі запрашаюць 2 лютага ў суботу на вечар, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння сусветна вядомага польскага кампазітара Вітольда Лютаслаўскага. Услед за Шапэнам і Шыманоўскім яго імя ўвенчвае трыяду найвыдатнейшых польскіх кампазітараў усіх часоў.

У Малым зале філармоніі ўпершыню ў беларускім перакладзе прагучаць «20 калядак» кампазітара (1946) — цыкл, у якім традыцыйныя касцёльныя песні мяжуюцца з сакавітымі, «вострасюжэтнымі» народнымі калядкамі. Твор выканаюць дзіцячы хор «Пунсовыя ветразі», спявачка Ірына Лой і ансамбль салістаў «Класік-Авангард».

Канцэрт дапоўняць пярліны неафальклорнага перыяду В. Лютаслаўскага — «Малая сюіта» (1950) і «Буколікі» (1952). Пачатак, а 19.00.

Цудоўную музыку будзе суправаджаць відэашэраг з фотаздымкаў кампазітара, а таксама жывапісу і скульптуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?