Актывісткі жаночага руху «Femen» ад імя ўсіх жанчын планеты падалі сігнал «SOS» «Давоскім змоўшчыкам».

Прарваўшыся максімальна блізка да асноўнага павільёна Давоскага эканамічнага форуму, дзяўчыны актывавалі чырвоныя сігнальныя дымавыя шашкі.

Як паведамляе прэс-служба «Femen», пратэст «Бедныя, таму што жанчыны» прысвечаны адной з заяўленых тэмаў «Давос-2013» — «Жанчына і эканоміка».

«Жаночы рух» «Femen» «выступае супраць фальшывай рыторыкі» гаспадароў свету», яны даўно вызначылі месца жанчыны ў глабальнай эканоміцы. Гэта месца дармовой працоўнай сілы, адухоўленага сродка вытворчасці звышпрыбыткаў, бязмоўнага пакорлівага стварэння і сэкс-рабыні. Абмяркоўваючы лёс жанчын пад чорную ікру з шампанскім, дэлегаты аддаюць перавагу замоўчваць пра тое, што ў ХХІ стагоддзі жанчыны застаюцца найбольш шматлікай, але пры гэтым беднай, бяспраўнай і неадукаванай праслойкай гэтага свету. Няшчасная і прыціснутая, яна падвяргаецца ўсім вытанчаным формам гвалту ад палітычнага і эканамічнага да рэлігійнага і сэксуальнага. Расстрэл талібамі юнай пакістанскай актывісткі, турэмнае зняволенне «Pussy Riot», эпідэмія групавых згвалтаванняў у Індыі і Тунісе, забойства курдскіх актывістак ў Парыжы, пашырэнне зон ўплыву шарыяту і іншыя менш вядомыя варварствы былі сустрэтыя сусветнай элітай з глыбокай абыякавасцю, а некаторыя заказчыкі гэтых злачынстваў з’яўляюцца ганаровымі гасцямі форуму «Давос-2013», — гаворыцца ў паведамленні.

«Femen» патрабуе ад прагных мільярдэраў і іх палітычных халопаў спыніць публічна імітаваць занепакоенасць лёсамі жанчын і сумленна прызнаць, што наша галеча і пакуты з’яўляюцца зарукай і ўмовай вашага росквіту. «Femen» заклікае да рашучых крокаў адносна рэальнага пераразмеркавання ўлады, капіталаў і даходаў паміж мужчынам і жанчынай! У адваротным выпадку — ці вы, ці мы!», — падкрэслілі ў прэс-службе руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?