26.01.2013 / 23:15

«Цмокі-Мінск»: 12-я параза запар 2

Мужчынскі баскетбольны клуб «Цмок-Мінск» працягвае няўдалы выступ у Адзінай лізе ВТБ. 26 студзені беларуская каманда прайграла дома краснадарскай «Лакаматыву-Кубані» з лікам 64:80 (11:15, 18:13, 16:22, 19:30).

У стартавым паядынку 11 кастрычніка беларуская каманда саступіла дома краснаярскаму «Енісею» (65:79), 15 кастрычніка — «Ніжняму Ноўгараду» (66:93), 21 кастрычніка — на выездзе «Лакаматыву-Кубані» (74:89), 28 кастрычніка — дома любярэцкаму «Трыумфу» (62:85), 31 кастрычніка — у Клайпедзе «Няптунасу» (106:110, у авертайме), 17 лістапада ў Мінску — маскоўскаму ЦСКА (48:90), 1 снежня — у гасцях рыжскаму ВЭФу (73:98), 9 снежня — у Каўнасе «Жальгірысу» (57:81), 16 снежня — на выездзе чэшскаму «Німбурку» (56:65), 6 студзеня — у Краснаярску «Енісею» (74:77), 13 студзеня — у гасцях «Ніжняму Ноўгараду» (54:55).

З 12 ачкамі пасля 12 гульняў «Цмокі-Мінск» займае апошняе месца сярод 10 камандаў групы В.

Наступны матч падапечныя Андрэя Крываноса правядуць 2 лютага ў гасцях супраць «Трыумф».

0
бумбарашык / Адказаць
27.01.2013 / 10:34
Пакуль будзе такая назва не видаць удачы.
0
Hop / Адказаць
27.01.2013 / 10:58
Газмяс
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру