Меркаванні3333

Ці абавязаны я ганарыцца Азаранкай?

Піша Віталь Цыганкоў у сваім блогу на радыё «Свабода».

Варта задумацца, чаму Азаранка за такі кароткі час паспела заваяваць нелюбоў да сябе на самых розных стадыёнах свету.

Спачатку, так бы мовіць, заява «для пратаколу» :) — я, як і ўсе патрыятычныя беларусы, ганаруся перамогамі Вікторыі Азаранкі і іншых беларускіх спартоўцаў.

Журналіст «Нашай Нівы» Зміцер Панкавец напісаў у Фэйсбуку -«Беларусы, можаце пачынаць ср.цца. Наша суайчынніца дабілася поспеху. Азаранка — пераможца Аўсталіян Оўпэн!»

Допіс атрымаў даволі шмат лайкаў, і агульны настрой многіх іншых выказванняў у сацыяльных сетках прыблізна такі самы — мы ганарымся перамогай Азаранкі, нягледзячы ні на што. А хто яе крытыкуе — гэта зайздроснікі і шызанутыя апазіцыянеры.

Не баючыся падацца ані тым ані другім, мяркую, што нармальная дыскусія пра палітычныя, чалавечыя, маральныя ды іншыя погляды і ўчынкі спартоўца цалкам магчымая, і нават патрэбная.

Калі вам не падабаецца палітык ці дзяяч культуры, які ўваходзіць у групу падтрымкі Лукашэнкі, то чым адрозніваецца кіраўнік футбольнага клуба ў той самай ролі? Калі спартоўцы такія ж самыя людзі як іншыя, то давайце ставіцца да палітычных дзеянняў і заяваў прэзідэнта БАТЭ Капскага гэтак сама, як да Рубінава ці любога іншага праўладнага палітыка.

Калі плыўчыха Аляксандра Герасіменя выказалася пазітыўна пра бел-чырвона-белы сцяг, то ўсе гэтым справядліва, доўга і гучна захапляліся. Але калі Азаранка гуляла пацешны тэнісны матч з Лукашэнкам, выглядала пры гэтым камічна — што, пра гэта нельга ўзгадваць, гэта будзе «непатрыятычна»?
Калі Азаранка ў той самай Аўстраліі заявіла, што «для яе загадка, чаму беларускай прэсы няма на турнірах «Вялікага шлему» — няўжо я не магу сказаць, што дзяўчынка трохі адарвалася ад беларускай рэальнасці? Гэта будзе замахам на святое?

Будзем памятаць толькі лепшыя праявы, а на сорамнае і прымітыўнае заплюшчваць вочы? Ці не здаецца, што тым самы вы прыніжаеце спартоўцаў, загадзя ставіце іх у пазіцыю чалавека другога гатунку, маўляў, «ён жа дурань, яму ўсё можна»?

Адкрыю вам страшную таямніцу — у многіх краінах няма і блізка адназначнай падтрымкі сваіх спартоўцаў толькі за тое, што яны «нашы». Асабліва ў ЗША. Гадамі штодня чытаю амерыканскія спартовыя сайты, таму ведаю, пра што кажу.

Часам нават даходзіла, што амерыканцы не любілі сваю нацыянальную зборную па баскетболе, бо там хапала гульцоў, якія не былі «ролевымі мадэлямі». А ўжо калі спартовец у чым-небудзь у жыцці рэальна правініўся, (як Амстранг ды іншыя з допінгам), то ў амерыканскай прэсе для яго не заставалася ніякай літасці і сімпатыі.
А цяпер параўнайце спагаду беларусаў да допінгавых гісторыяў з беларускімі спартоўцамі. Ну як жа ж, гэта ж нашы, яны не маглі прымаць допінг. Дарэчы, у гэтым стаўленьні беларусы вельмі падобныя да расейцаў, якія паўсюль шукаюць прошукі ворагаў і змову ўсяго свету супраць Расеі. Амерыканцы, наадварот, самі раскрываюць любыя негатыўныя праявы сваіх спартоўцаў — як на полі, гэтак і ў прыватным жыцці.

Калі ўжо казаць пра Азаранку, то варта задумацца, чаму яна за такі кароткі час паспела заваяваць нелюбоў да сябе на самых розных стадыёнах свету.

Апошнія гады, з кім бы і дзе яна ні гуляла, трыбуны заўсёды заўзеюць супраць яе, за яе апанентку — не важна, ці гэта амэрыканка, кітаянка ці расейка. Гонар Беларусі, кажаце?

Вядома, некаторыя скажуць, што мы ж не амерыканцы, мы маленькая нацыя, мы абавязаныя ганарыцца сваімі героямі, «нягледзячы ні на што», бо іх у нас там мала. Што ж, аматарам такога падыходу магу сказаць — прэзідэнт у нас таксама адзін. Ганарыцеся?

Каментары33

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы47

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы

Усе навіны →
Усе навіны

Зафіксаваная рэкордная за апошні час колькасць расійскіх дронаў, якія за ноч заляцелі ў Беларусь1

Беларуска атрымала як рэшту незвычайную манету, якая каштуе даражэй за намінал1

«Беллегпрам» прадставіў абутак «для сапраўдных патрыётаў» Беларусі8

На Лепельшчыне бабёр асушыў цэлае возера2

У Хельсінкі ўжо год не было ДТЗ са смяротным вынікам. Як такога дабіліся?8

Колькі каштуе прабіць кола ў Барселоне: дарагі досвед чэмпіёнкі свету па бегу Марыны Арзамасавай12

Пасля сённяшняй залевы затапіла Салігорск ВІДЭА1

Індыйскія НПЗ перасталі набываць расійскую нафту6

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па вайсковым заводзе ў Пензе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы47

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць