Вынесены прыгавор
Вось што ён распавёў.
«Я нарадзіўся і жыву ў Мінску.
У ліпені мяне накіравалі ўПаехаў на электрычцы з Мінска ў Маладзечна, але на станцыі Уша мяне высадзілі, бо не было білета.сацыяльна-педагагічны цэнтр Фрунзенскага раёна. Недзе ў сярэдзіне месяца збег, бо мне там надакучыла.
Я вырашыў пайсці ў бок вёскі Відзеўшчына. На полі пазнаёміўся з мужчынамі, Віцем і Алегам, якія пасвілі кароў. Стаў жыць у аднаго з іх. Мне даручылі каня з возам, каб я ім вазіў на поле абеды, якія гатавала жонка Віці. Так і жыў каля тыдня.
24 ліпеня каля поўдня я зноў быў на полі, дзе Алег пасвіў кароў. Паехаў па абед, але мне сказалі, што прыехаў зарана.
Я вырашыў, што больш ужо не вярнуся і паехаў на станцыю, каб патрапіць у Мінск.
Пакуль я ехаў, заблукаў і пазнаёміўся з дзяўчынай. Імя яе не памятаю. Папрасіў, каб яна пацвердзіла, што я яе брат і што мне 21 год, бо хацеў знайсці пакупніка і прадаць каня. І гэтым кампенсаваць сабе шкоду за тое, што ў іх працаваў.
Калі мы ехалі з гэтай дзяўчынай, сустрэў хлопца, якому і прапанаваў купіць каня з возам за 400 долараў (каля 3,5 мільёна рублёў).
Я сказаў яму, што гэта конь майго дзядзькі і што нам трэба далёка ехаць, а каня няма куды дзець. І хлопец пагадзіўся.
Пасля гэтага я напісаў яму распіску, але прозвішча напісаў не сваё. Ён забраў каня, каб агледзець. Праз 30 хвілін ён вярнуўся і сказаў, што конь зусім хворы і што ён дасць мне толькі 200 долараў, і я пагадзіўся.
Пасля гэтага дзяўчына, якая была з намі, па просьбе хлопца, што купіў каня, сфатаграфавала мяне з ім на яго мабільны тэлефон.Пасля мы разышліся. Я пайшоў на станцыю і паехаў у Мінск».
Гэтыя абставіны знайшлі пацвярджэнне ў матэрыялах крымінальнай справы.
Аказалася, што і конь, і павозка належалі прадпрыемству
Суд прызначыў хлопцу тры месяцы арышту. Але яго адпусцілі ў зале суда, улічыўшы час, які ён знаходзіўся пад вартай, калі ішла справа.