Распусьнік (Libertine).

Вялікабрытанія, 2004, каляровы, 130 хв.

Жанр: гістарычная драма.

Гісторыя паэта-распусьніка Джона Ўілмата — графа Рочэстэра і фаварыта Чарлза ІІ. Паэт пражыў кароткае (30 гадоў), але надта бурнае жыцьцё ды заслужыў славу скандаліста. Аднак неўтаймаваная цяга да палюбоўных авантураў падарвала ягоныя сілы. Скандаліст памёр ад пранцаў, хоць меў усе шанцы сканаць ад алькагалізму.

Галоўная фішка карціны Лорэнса Данмара — Джоні Дэп у галоўнай ролі, які заўсёды выкшталцона граў людзей дзіўных, маргінальна-нэрвовых. Эдвард — рукі-нажніцы, баязьлівы канстэбль Крэйн, пірат Верабей, транссэксуал ці агент кубінскае дзяржбясьпекі.

Распусьнік часоў Асьветніцтва працягвае традыцыю маральна-вычварных пэрсанажаў. Дж.Ўілмат — цынік і атэіст, які жыве для сябе, і ў гэтым ягоныя жалезныя прынцыпы. Але за нястрыманым геданізмам хаваецца чуйная душа. «Ці я вам падабаюся? Ці я вам падабаюся?» — з надзеяй шэпча герой Джоні Дэпа, каб шакаваць гледачоў гнілою сыфілітычнай маскай.

Застаецца дадаць, што Чарлза ІІ сыграў Джон Малкавіч.

Варта паглядзець.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0