27.01.2013 / 09:58

Культурнай сталіцы Беларусі-2013 стаў Магілёў 5

Сертыфікат і памятны знак «Культурнай сталіцы Беларусі» 2013 года ўручыў старшыні Магілёўскага гарвыканкама Станіславу Барадаўку міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 75-годдзю ўтварэння Магілёўскай вобласці.

На думку міністра, культурнае жыццё ў Магілёве, які аб’яўлены сёлета культурнай сталіцай Беларусі і СНД, цяпер стане больш змястоўным і разнастайным, павялічацца турыстычныя патокі, горад зможа прадэманстраваць свой патэнцыял.

«Міністэрства культуры запланавала ўдзел самых лепшых калектываў і выканаўцаў. На сцэнічных падмостках Магілёва выступяць Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава, салісты балета Вялікага тэатра Беларусі і Марыінскага тэатра Санкт-Пецярбурга, „Віртуозы Масквы“, Тэатр беларускай драматургіі, ансамбль „Белыя росы“, „Песняры“, Акадэмічны ансамбль песні і танца імя Аляксандрава і многія іншыя», —

сказаў Святлоў.

Як было заяўлена на прэс-канферэнцыі міністра культуры, што прайшла сёння ў Магілёве, усяго за 2013 год у горадзе пройдзе звыш 3.000 культурных мерапрыемстваў.

Будзе актывізавана выставачная дзейнасць, адзначыў у сваю чаргу начальнік абласнога ўпраўлення культуры Анатоль Сінкавец. Новыя выставы будуць адкрывацца ва ўсіх музеях горада практычна штомесяц.

З 2010 года, калі пачалася акцыя «Культурная сталіца Беларусі», ёю аб’яўляліся Полацк (2010 год), Гомель (2011), Нясвіж (2012).

0
падкаморы / Адказаць
27.01.2013 / 13:07
У нас тамака і культурная, і адміністрацыйная, і генетычная сталіца, бо менавіта там рыхтуе для нас матухна зямелька самые выдатныя кадры для палітыкі, эканомікі, культуры, гісторыі і г.д. Пачынаючы ад АГЛы, Барыса (Стэфана) Батуры і Надзеі Банкаўскай і канчаючы падпанкамі і падпаскамі. Будзем і далей прырастаць магілёўскімі!
0
гарадзенец / Адказаць
27.01.2013 / 21:21
Горадню не прызначаць, ня ў нас лучазарны, трохі вышэйшы за бога нарадзіўся.
0
Дзядзька Алесь(магілёвец) / Адказаць
27.01.2013 / 21:58
Але ж не ў 94 Магілёў стаў...Згадайце Машэку , Пара-Левановіча ,Адама Кіркора ды ці мала славутых людзей...Згаданыя ж падкаморым - прыблуды , няхай жа ён і мае рацыю .
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру