Nokia пацвердзіла смерць аперацыйнай сістэмы Symbian
У сярэдзіне 2000-ых Symbian займала 72% рынку мабільных прылад.
Кампанія Nokia афіцыйна пацвердзіла заканчэнне працы з аперацыйнай сістэмай Symbian:
«Nokia 808 PureView, якая выйшла на рынак у сярэдзіне 2012 года, была апошняй прыладай Nokia на Symbian». Ад кастрычніка мінулага года Symbian працавала толькі ў «рэжыме падтрымкі». Nokia ж перавяла свае новыя прылады на Windows Phone. Раней ад аперацыйнай сістэмы адмовіліся і іншыя буйныя кампаніі.
Symbian вяла сваю гісторыю з 1997 года і на піку сваёй папулярнасці, у 2006 годзе, займала больш за 72% рынку мабільных прылад.
Цяпер яе доля складае каля 5% і працягвае імкліва змяншацца.
ЯМ
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ