На чэмпіянаце свету па гандболе, які праходзіць у Іспаніі, застаецца фінальная гульня, аднак можна меркаваць, што

беларус Сяргей Рутэнка застанецца ў тройцы найлепшых бамбардзіраў спаборніцтва.

У шасці гульнях ён накалаціў 46 галоў.

Больш закінулі датчанін Андэрс Эгерт (52) і харват Іван Чупіч (50).
На адным узроўні з Рутэнкам расеец Цімур Дзібіроў, аднак ён згуляў на матч больш.

У фінальным матчы сустрэнуцца Данія і Іспанія.

Для таго, каб абысці Рутэнку, гандбалістам гэтых зборных трэба закінуць 12 мячоў і больш.
Столькі на чэмпіянаце за адну гульню не забіваў ніхто.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?