27.01.2013 / 15:08

Ад серады нас чакаюць 6 дзён грыпознай адлігі: да плюс 6 8

З захаду, з Атлантыкі на Беларусь рухаецца хваля цёплага, вільготнага паветра.

Як прагназуюць сіноптыкі, у аўторак пад вечар яно дасягне Брэста і Гродна. Ад серады яно ахутае цэнтр краіны. А ў чацвер распаўсюдзіцца і на весь усход.

Плюсавыя тэмпературы пратрымаюцца ад чатырох да шасці дзён. На піку адлігі паветра прагрэецца да плюс 6 у Мінску і Віцебску, плюс 7 у Брэсце, плюс 5 у Гомелі, Магілёве і плюс 3 у Гродна.

Прычым плюс будзе трымацца як удзень, так і ўначы, чакаецца некалькі дажджоў, будзе пахмурна.

Гэта прывядзе да раставання снегу і, самае прыкрае, да ўсплёску вірусных інфекцый, у тым ліку грыпу, што сёлета прыйшоў да нас з Еўропы. Варта распланаваць жыццё так, каб у час адлігі добра высыпацца, мінімальна карыстацца грамадскім транспартам, не хадзіць у крамы ў гадзіны пік. А таксама падабраць стравы так, каб з'ядаць штодзень трохі вітамінаў і фітанцыдаў.

Сяргей Гезгала

0
Димыч / Адказаць
27.01.2013 / 16:38
Лучше грипп,чем мороз.А то на улицу не выйти,уши в трубочку сворачиваются,с людьми не по-общаться,а я это так люблю.
0
гріппріносін / Адказаць
27.01.2013 / 17:07
димыч, когда с людьми «общается», ушами пользуется? да-а ла-а-адна-а.. грипп для его обща-веща-тельного аппарата пострашнее будет, чем морроз..
0
Valkyrija / Адказаць
27.01.2013 / 17:13
27 студзеня 2013 у 16:38 Лучше грипп,чем мороз.А то на улицу не выйти,уши в трубочку сворачиваются... ------------------------- Можна шкваркай намазаць... :)
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру