Нацыянальная выбарчая камісія Вугоршчыны ўхваліла ідэю правядзеньня рэфэрэндуму пра ўвядзеньне ў краіне сыесты (паабедзеннага адпачынку).

Камісія сфармулявала пытаньне рэфэрэндуму наступным чынам: «Ці згодны Вы, што парлямэнт Вугорскай рэспублікі павінен прыняць закон аб увядзеньні сыесты?». Цяпер ініцыятыўная група павінна сабраць 200 тыс. подпісаў, пасьля чаго пачнецца яго падрыхтоўка.

Ініцыятыўная група таксама прапаноўвала прыняць закон пра тое, што рэстараны павінны бясплатна наліваць піва ў самую сьпёку. Але іхны Цэнтарвыбаркам гэтую ідэю заваліў.

Між тым, з 1989 г. у Вугоршчыне былі праведзеныя толькі два рэфэрэндумы — пра ўступленьне ў NATO і ЭЗ.

Паводле gazeta.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0