Газеты Frankfurter Allgemeine і Die Zeit закрываюць бюро ў Расіі: вялікія выдаткі і прадказальныя тэмы
Адразу дзве вядомыя нямецкія газеты, Frankfurter Allgemeine і Die Zeit, закрываюць свае бюро ў Расіі, паведамляе Deutsche Welle.
На думку радыёстанцыі, асноўныя прычыны такога рашэння — вялікія выдаткі на аплату знаходжання ў Маскве і ўсё ніжэйшая цікавасць нямецкага чытача да таго, што адбываецца ў Расіі. Як заявіў у інтэрв’ю DW карэспандэнт Die Zeit у Маскве Ёханэс Фасвінкель, закрыццё бюро варта было прымеркаваць яшчэ да «трэцяга тэрміна» Уладзіміра Пуціна.
«Такім чынам, кола абавязковых тэмаў нямецкага журналіста, які працуе ў Расіі, прадказальны: падаўленне іншадумства, прыняцце антыдэмакратычных законаў, эканамічныя цяжкасці. Не тыя тэмы, якія аўтаматычна гарантуюць чытацкую цікавасць», — заявіў Фасвінкель.
Раней сваю прысутнасць у Маскве скарацілі Süddeutsche Zeitung (застаўся толькі адзін карэспандэнт), а штотыднёвік Stern «замарозіў» сваё прадстаўніцтва, захаваўшы толькі юрыдычны адрас.
Каментары