27.01.2013 / 20:50

Маці Тэрэза ў перакладзе Змітра Дашкевіча 9

Бывае, людзі дзейнічаюць неразумна, ірацыянальна і эгаістычна. Усё адно даруйце ім.

Калі вы дасягнулі посьпеху, у вас можа зьявіцца мноства псэўдасяброў і сапраўдных ворагаў. Усё адно дасягайце посьпеху.

Калі вы сумленны і шчыры, людзі будуць вас падманваць. Усё адно будзьце сумленным і шчырым.

Тое, што вы будавалі гадамі, можа быць разбурана ўмомант. Усё адно працягвайце будаваць.

Калі вы займелі шчасьце, вам будуць зайздросьціць. Усё адно будзьце шчасьлівым.

Дабро, якое вы зрабілі сёньня, заўтра людзі забудуць. Усё адно рабіце дабро.

Дзяліцеся зь людзьмі найлепшым, што маеце, хоць яго ніколі ня будзе дочыць. Усё адно дзяліцеся найлепшым, што маеце.

Бо ж усё, што вы робіце, трэба ня толькі людзям. Гэта трэба найперш вам самім і Богу.

Маліцеся разам і будзьце ў адзінстве. Маці Тэрэза.

Палітвязень Зьміцер Дашкевіч пераклаў гэта ў турме ў Горадні. Тэкст апублікавала ягоная жонка Наста Дашкевіч.

Маці Тэрэза -- манахіня, якая дапамагала абяздоленым у Індыі, Калькуце (Бенгалія). Амаль адразу пасьля яе сьмерці яе прызналі сьвятой.

0
жар / Адказаць
27.01.2013 / 21:03
Цікава, як удаецца працаваць і вучыцца ў халоднай, пракуранай камеры?
0
міраслава-2 / Адказаць
27.01.2013 / 23:31
Маці Тэрэза - не святая, і ніхто яе пакуль святой не прызнаў, хіба толькі першая газета з карцінкамі, якая вышэй за Папу і Ватыкан. дабраславеная. і прычым не "амаль адразу пасля смерці". і прычым перакласці такі ўсім вядомы ўрывак - оооо, цяжкая праца, проста навуковая, напэўна, год перакладалі на белмову....
0
Ales J / Адказаць
28.01.2013 / 00:28
Урывак вядомы, але ж водцені новыя, што імпануе. І маці Тэрэза, і хусцінка
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру