Трэці (і апошні) са Статутаў Вялікага Княства Літоўскага дзейнічаў амаль 250 гадоў. Ім карысталіся нават некалькі дзесяцігоддзяў пасля пачатку расійскага панавання. У Віцебскай і Магілёўскай губернях ён быў адменены ў 1831 годзе, а ў Віленскай, Гродзенскай, Мінскай — у 1840-м.

Стварэннем Трэцяга Статута кіравалі такія выдатныя дзеячы старабеларускай гісторыі, як канцлер Астафей Валовіч і падканцлер Леў Сапега.

У XVII—XIX стагоддзях перакладаўся на польскую, лацінскую, украінскую, нямецкую, францускую і рускую мовы. У 1989 выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя" апублікавала комплекснае выданне, прысвечанае Трэцяму Статуту ВКЛ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?