Нядаўна адрамантаваная «сталінка» з «кватэрамі нізкіх спажывецкіх якасцяў» на вуліцы Раманаўская Слабада, на месцы якой плануецца навабуд.

Нядаўна адрамантаваная «сталінка» з «кватэрамі нізкіх спажывецкіх якасцяў» на вуліцы Раманаўская Слабада, на месцы якой плануецца навабуд.

Жыхарка дома № 24 на вуліцы Раманаўская Слабада паказвае гіганцкі двор каля дамоў з спартовымі і дзіцячымі пляцоўкамі і паўвекавымі дрэвамі.

Жыхарка дома № 24 на вуліцы Раманаўская Слабада паказвае гіганцкі двор каля дамоў з спартовымі і дзіцячымі пляцоўкамі і паўвекавымі дрэвамі.

Дамы на Раманаўскай Слабадзе, якіх ужо не існуе на праекце развіцця гістарычнай часткі Мінска.

Дамы на Раманаўскай Слабадзе, якіх ужо не існуе на праекце развіцця гістарычнай часткі Мінска.

Тэхнічны пашпарт дома № 24 на вуліцы Раманаўская Слабада. Гэты дом таксама пад пагрозай.

Тэхнічны пашпарт дома № 24 на вуліцы Раманаўская Слабада. Гэты дом таксама пад пагрозай.

Двары дамоў на вуліцы Раманаўская Слабада.

Двары дамоў на вуліцы Раманаўская Слабада.

Графічныя матэрыялы да праекта рэканструкцыі гістарычынай часткі Мінска. На месцы меркаванай паркоўкі цяпер знаходзяцца дамы №№ 18, 20, 22 і 24 па вуліцы Раманаўская Слабада.

Графічныя матэрыялы да праекта рэканструкцыі гістарычынай часткі Мінска. На месцы меркаванай паркоўкі цяпер знаходзяцца дамы №№ 18, 20, 22 і 24 па вуліцы Раманаўская Слабада.

Графічныя матэрыялы да праекта рэканструкцыі гістрарычынай часткі Мінска.

Графічныя матэрыялы да праекта рэканструкцыі гістрарычынай часткі Мінска.

Графічныя матэрыялы да праекта рэканструкцыі гістарычынай часткі Мінска.

Графічныя матэрыялы да праекта рэканструкцыі гістарычынай часткі Мінска. Тэрыторыя каля Палаца спорту на Нямізе.

Тлумачальная запіска да праекта рэканструкцыі гістарычынай часткі Мінска.

Галоўны прынцып працы ў гістарычным цэнтры.

Галоўны прынцып працы ў гістарычным цэнтры.

Назва праекта гучыць маштабна. Адразу згадваецца Дрэздэн і яго гістарычны цэнтр, які спазнаў той самы лёс, што і цэнтр Мінска, — недасведчаны чалавек і не здагадаецца, што ўсё гэта было пабудавана нанава пасля вайны. Здаецца, калі б у Мінску адбудавалі ўсё тое, што было разбурана саветамі і немцамі, усе толькі парадаваліся б. А ёсць яшчэ пытанне перагружанасці цэнтра аўтатранспартам.

Ці прапануе мінскі праект прарыў у аднаўленні гістарычнай забудовы ці кардынальныя змены ў галіне інфраструктуры? «Наша Ніва» пагутарыла з галоўным крытыкам праекта — старшынёй прэзідыума Рэспубліканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антонам Астаповічам.

«НН»: Праект завецца «Унясенне змяненняў у горадабудаўнічы праект дэталёвага планавання рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўпарадкавання гістарычнага цэнтра г. Мінска». Колькі ў ім насамрэч рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўпарадкавання?

Антон Астаповіч: Праект дэталёвай планіроўкі (ПДП), які вынесены на грамадскае абмеркаванне, — карэктаванне дзейнага ПДП, прынятага 30 сакавіка 2006 года рашэннем Мінгарвыканкама № 617. Калі казаць шчыра, то вышэйзгаданы першы ПДП — гэта досыць недасканалы дакумент, які проста вызначаў у гістарычным цэнтры Мінска перспектыўныя інвестыцыйныя пляцоўкі і на гэтых інвестыцыйных пляцоўках замацоўваў пэўныя рэгламенты.

«НН»: Можна сказаць, гэта праект не дзеля аднаўлення гістарычнага цэнтра, а для інвестараў?

АА: Так, першы варыянт ПДП — гэта неканцэптуальны падыход да рэгенерацыі гістарычнай пляцоўкі ў цэнтры горада. Згодна з метадалогіяй спачатку вызначаецца мэта, з мэты выводзяцца задачы, аб’ект рэгенерацыі, шляхі рэгенерацыі… Адным словам, нават у элементарнай метадалогіі, нават у першым дэтальным плане нічога добрага няма. Нават тэхзаданне на праектаванне сфармуляванае так, што чытаеш і думаеш: «Якое заданне, такі і праект».

У дзейным ПДП вялікія хібы, і скарэктаваны ПДП, па вялікім рахунку, нічога не карэктуе і не вырашае. Ён дэ-факта адлюстроўвае засваенне інвестыцыйных пляцовак, якое ўжо адбылося (а практычна на ўсіх інвестыцыйных пляцоўках засваенне адбылося з парушэннямі усталяваных рэгламентаў).

«НН»: Нават у тлумачальнай запісцы канстатуюцца шматлікія парушэнні ва ўжо пабудаваных аб’ектах, пры будаўніцтве, а таксама пры праектаванні.

АА: Так, яны канстатуюць, але не прапануюць альтэрнатыўных спосабаў і дэ-юрэ замацоўваюць гэтыя парушэнні ў тэксце адкарэктаванага ПДП. Гэта раз. Па-другое, няма элементарнага метадалагічнага падыходу. Гістарычны цэнтр Мінска разглядаецца як пляцоўка для наступных інвестыцый. Гэтая пляцоўка не разглядаецца як гісторыка-культурная каштоўнасць, на якой павінен дзейнічаць і Закон аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, вельмі шмат падзаконных нарматыўных дакументаў, тэхнічныя дакументы — у першую чаргу дзясяты горадабудаўнічы ТКП, які на такіх тэрыторыя ўвогуле забараняе новае будаўніцтва і прадпісвае аднаўленне планіровачнай структуры і страчаных будынкаў. Калі ж няма матэрыялаў для аднаўлення, то новае будаўніцтва мусіць праводзіцца ў гістарычным габарытным кантэйнеры. Такое ўражанне, што гэтыя дакументы ўвогуле не ўлічваліся.

Пра дэтальны план можна гаварыць шмат, але ж ён не вырашае, метадалагічных праблем, не адпавядае заканадаўству, міжнародным дакументам — Венецыянскай хартыі, Вашынгтонскай горадабудаўнічай хартыі, Рыжскай хартыі… Ён не вырашае і транспартнай праблемы — застаецца транспартны крыж Няміга — Багдановіча і Леніна — Пераможцаў, які дэфрагментуе гістарычны цэнтр і не вырашае праблемы вываду транспарту з яго.

«НН»: На плане шмат новых паркінгаў. Ці добра гэта для гістарычнага цэнтра?

АА: Адзіны пазітыўны момант быў узяты з праекта Уладзіміра Папругі па рэканструкцыі, рэстаўрацыі і рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Мінска — цудоўны горадабудаўнічы праект, які Папруга перадаў нашай арганізацыі з умовай прасоўвання яго сярод гарадскіх уладаў. Гэта сістэма паркінгаў у межах гістарычнага цэнтра. Але гэта спрацуе, калі гістарычны цэнтр будзе ў межах транспартнага кальца, а транспарт у гістарычны цэнтр не пусцяць. Так робяць у еўрапейскіх гарадах, так прапанаваў зрабіць і Папруга. Але прапанову не ўлічылі, узялі з праекта толькі паркінгі.

«НН»: Як дзейнічаць у такой сітуацыі?

АА: Дзейнічаць трэба згодна з заканадаўствам: дасылаць пісьмовыя прапановы на адрас адміністрацыі Цэнтральнага раёна да 31 студзеня 2013 года ці апускаць такія прапановы ў скрынку грамадскага абмеркавання. Іншага механізму няма: улічваюцца толькі пісьмовыя прапановы і толькі калі яны абгрунтаваныя нарматыўнымі прававымі дакументамі. Але калі ласка, пішыце, пішыце, пішыце!

Многія кажуць «на жаль», але я скажу «дзякуй Богу»: у нас бюракратычная дзяржава, любая паперка рэгіструецца, і на яе павінныя адказаць.

«НН»: А што можна сказаць пра сусветны досвед такіх праектаў?

АА: Ёсць пазітыўныя прыклады, ёсць і негатыўныя. Калі ўзяць Германію, там з руін аднавілі 90 гістарычных цэнтраў гарадоў. Адрадзілі шмат гістарычнай забудовы ў Польшчы. У Еўропе гэты досвед дастаткова пазітыўны. Хаця ў пэўных краінах, тых жа Злучаных Штатах, ёсць і негатыўныя прыклады. Мой сябар з Вашынгтона, які жыве ў гістарычным квартале, расказаў пра планы знесці гэты квартал, з якімі цяжка змагацца — зямля прыватная. І камунікацыі з мясцовымі чыноўнікамі там значна менш, чым у нас.

Але на жаль, у нас праз адсутнасць выбарнай гарадской рады грамадскія слуханні — адзіны спосаб данесці грамадскую думку да чыноўнікаў.

«НН»: Якую рэальную сілу маюць архітэктары? Як яны ўплываюць на прыняцце рашэнняў?

АА: Ролю архітэктараў, якія працуюць над гістарычным цэнтрам, я ацэньваю толькі як адмоўную. Гэта людзі, якія не «сябруюць» з такім паняццем як прафесійная этыка. Гэта людзі, якія дзеля атрымання заказаў гатовыя выконваць любыя патрабаванні заказчыкаў, нават калі яны пярэчаць нарматывам і заканадаўству, а потым горача адстойваюць сваё «дзецішча» падчас разгляду ў Міністэрстве культуры і на Навукова-метадычнай радзе. Зразумела, можна абвінавачваць інвестараў, але разам з інвестарамі нясуць вялікую долю адказнасці нашы чыноўнікі, якія ўзгадняюць такія праекты, і архітэктары, якія за грошы гатовыя душу д’яблу прадаць.

Да таго ж, хай нашыя архітэктары на мяне не крыўдуюць, але яны проста неадукаваныя. Ім бракуе ведання гісторыі архітэктуры Беларусі і Рэчы Паспалітай, гісторыі горадабудаўніцтва. Ва ўніверсітэце на гэта адводзяцца мізэрныя гадзіны, у якія трэба «ўціснуць» сусветную гісторыю архітэктуры.

«HH»: Але ж гэты праект распрацоўваўся не ўчорашнімі выпускнікамі…

АА: Стажу так: галоўны архітэктар праекта Акенцьеў -добры і вопытны архітэктар-горадабудаўнік, але ён зусім не знаёмы з метадалогіяй працы на тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Гэта не яго спецыфіка. У нас і спецыялістаў, гатовых працаваць у гэтай галіне, няма.

«НН»: Якія змены, на Вашу думку, павінныя адбыцца ў праекце?

АА: Мы ўжо агучвалі гэта. Па-першае, спыненне ўсіх прац у цэнтры і правядзенне комплекснай праверкі — без прававой ацэнкі нельга працягваць будаўніцтва. Па-другое, абавязкова распрацаваць праграму паўнавартасных навуковых росшукаў з археалагічнай фіксацыяй рэшткаў высокашчыльнай забудовы ў культурным пласце. Па-трэцяе, скласці апорны план гэтай тэрыторыі, заснаваны на гісторыка-архітэктурнай методыцы, прааналізаваць яго і толькі потым рухацца далей. А цяпер гэтага дакумента няма. БДТАПГіА пастаянна прапануе такі шэраг рашэнняў, бо гэта адна з апошніх магчымасцяў на нешта паўплываць у гістарычным цэнтры.

Нешчаслівыя дамы на Раманаўскай Слабадзе

Вельмі добра агульны стан праекта рэканструкцыі гістарычнай часткі Мінска ілюструе сітуацыя з дамамі 18, 20, 22 і 24 па вуліцы Раманаўская Слабада (адразу за кінатэатрам «Беларусь») — на планах перспектыўнага выкарыстання плошчы цэнтра іх болей не існуе. Але згодна з планам, чатыры жылыя дамы ў цэнтры вызваляць месца не для аднаўлення гістарычнай забудовы, а для грамадска-жылога комплексу з падземнай паркоўкай і прыбудаваным дзіцячым садком. Пры гэтым працэдура зносу і новага будаўніцтва называецца «трансфармацыяй жылых дамоў з кватэрамі невысокіх спажывецкіх якасцяў» у дамы з кватэрамі «высокіх спажывецкіх якасцяў».

Цікава, што жыхары гэтых дамоў не ведалі ні пра экспертызу, якая ацаніла іх жытло, ні пра яе вынікі, ні пра планы новага будаўніцтва.

«Даведаліся пра планы архітэктараў выпадкова — нехта расклеіў заклік прыходзіць на грамадскае абмеркаванне праекта 16 студзеня, — кажа жыхарка дома № 24. — Як гэтае жыллё можна прызнаць кватэрамі невысокіх спажывецкіх якасцяў? Гэта ж „сталінка“ са столлю за тры метры і прыбіральнямі, у якіх можна ляжаць! Пры гэтым у нашым доме быў капітальны рамонт, замянілі камунікацыі, уцяплілі фасад, паставілі новыя вокны. Няхай бы яшчэ адрамантавалі астатнія будынкі, падправілі фасад. Тут прагнасць фраера згубіла. Гэта ж нехта хоча пабудаваць на месцы нашых дамоў элітнае жытло, агароджанае плотам. А тут у нас, паглядзіце, і футбольная пляцоўка, і валейбольная, і дзіцячыя пляцоўкі — такіх цяпер не робяць. Да таго ж гэта старая забудова, дамы канца 40-х — пачатку 50-х гадоў, гэта ж стары Мінск. Няхай тыя ж турысты заходзяць у двор, глядзяць. Тут 50-гадовыя дрэвы растуць — не абхопіш. Мы ўжо стварылі камісію, падалі скаргу ў пракуратуру, збіраемся змагацца далей, хочам знайсці мільярдэра, які замовіў будаўніцтва».

Антон Астаповіч называе сітуацыю з дамамі па Раманаўскай Слабадзе анекдатычнай.

«Паўсюль прапісаны дэмантаж гэтых будынкаў як дысануючай забудовы. Гэта ці то здзек, ці то адсутнасць элементарных мазгавых клетак у распрацоўшчыкаў: яны прыгаворваюць дамы 1940 — 1950-х гадоў да зносу і адначасова „садзяць“ туды комплекс з грамадска-гандлёвай функцыяй (ужо намаляваны на эскізах), які таксама дысануе з наваколлем, бо не аднаўляе гістарычнай забудовы», — кажа ён.

«І ўвогуле, што такое дысануючы аб’ект у гістарычным цэнтры? Гэта аб’ект, які перашкаджае гістарычнаму цэнтру аднавіць сваю планіровачную структуру. Я здзіўляюся, чаму тады дысануючай архітэктурай не прызнаны гандлёвы дом „На Нямізе“, „дом Мусінскага“, паркінг на Нямізе, забудова ад вуліцы Камсамольскай да вуліцы Гарадскі Вал у выкананні кампаніі „Фарт“, уся забудова сучаснага праспекта Пераможцаў?»

Дырэктар КУП «Мінская спадчына» Павал Шукінец падчас грамадскага абмеркавання запэўніў, што дамоў зносіць не будуць, але пакуль у праекце ўсе камунікацыі разлічаныя не для жылых дамоў, а для новага шматфункцыянальнага цэнтра.

Варта нагадаць, што грамадскае абмеркаванне праекта было прадоўжанае да 31 студзеня 2013 года, наступныя грамадскія слуханні адбудуцца сёння, 29 студзеня, у актавай зале Адміністрацыі Цэнтральнага раёна (Мельнікайтэ, 6) а 17:30.

Свае пісьмовыя прапановы вы можаце дасылаць па адрасе: 220004, г. Мінск, вул. Мельнікайтэ, 6 ці кінуць у спецыяльную скрыню на трэцім паверсе будынка Адміністрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?