Так выглядаў дом пасля выбуху

Так выглядаў дом пасля выбуху

Так выглядае адноўлены дом

Так выглядае адноўлены дом

«На думку следства, трагедыю можна было б прадухіліць, калі б работнікі „Лагойскрайгаза“ своечасова і належным чынам адрэагавалі на паведамленні, якія паступалі ад жыхароў дома.
Аднаму з кіруючых работнікаў арагнізацыі прад’яўленыя абвінавачванні ў службовай халатнасці», — расказаў на прэс-канферэнцыі старшыня Следчага камітэта Валянцін Шаеў пра расследаванне выбуху ў жылым доме пад Лагойскам.

Трагедыя адбылася амаль год таму — 8 лютага 2012 года. Сярод белага дня ў шматкватэрным доме ваеннага гарадка прагрымеў магутны выбух. У выніку адзін пад’езд будынка быў цалкам разбураны. Два жыхары дома моцна пацярпелі: аднаму жыльцу адарвала нагу, яшчэ адзін мужчына загінуў.

Следчыя прыйшлі да высновы, што ў выбуху вінаватыя газавікі, якія неналежным чынам выконвалі рамонтныя працы.

У выніку газ пачаў запаўняць памяшканні дома, пакуль у адной з кватэр не ўключылася лядоўня. Менавіта яна, па асноўнай версіі, і стала непасрэднай прычынай выбуху.

Абвінавачанне ў службовай халатнасці прад’яўленае аднаму з супрацоўнікаў «Лагойскрайгаза». Мяркуецца, што з’явіцца яшчэ адзін абвінавачаны, але ў Следчым камітэце Еўрарадыё гэту інфармацыю пакуль не пацвярджаюць. Дырэктар арганізацыі Дзмітрый Шчурэвіч каментаваць непрыемную гісторыю не стаў. Гаворыць, што да суда аб нечым меркаваць рана.

«Я на гэты конт нічога пакуль не магу пракаментаваць. Таму што яшчэ не скончанае следства.
Абвінавачанне — так, яно прад’яўленае старэйшаму майстру. Усё суд вырашыць. Яшчэ будзе суд, які дакладна высветліць, хто вінаваты, а хто не».

У «Лагойскрайгазе» таксама гавораць, што пакуль абвінавачаны працуе на сваім месцы — звальняць яго не сталі. Паводле 428 артыкула Крымінальнага кодэкса яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі з забаронай займаць пэўныя пасады. Канец следства запланаваны на 8 лютага. Пасля гэтага матэрыялы справы перададуць у суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?