Як паведаміў намеснік камандзіра батальёна міліцыі па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Першамайскага аддзела Дэпартамента аховы Аляксандр Барсукоў, выпадак здарыўся на вуліцы Русіянава ў Мінску.

Малады чалавек абакраў некалькі машын, схаваў скрадзенае паблізу паліклінікі, затым зноў стаў аглядаць чарговыя аўто для ўзлому. Яго спынілі супрацоўнікі Першамайскага аддзела Дэпартамента аховы, што патрулявалі тэрыторыю.

Аказваецца, зламысніка выдалі ўласныя сляды на снезе. Яны прывялі міліцыянтаў проста да схованкі злодзея, дзе былі знойдзеныя магнітолы, FM-мадулятары, відэарэгістратары, а таксама звязка аўтамабільных ключоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?