Найбольшыя плацельшчыкі — «Белтрансгаз», «Лукойл‑Беларусь» і «Мінск Крышталь».

Па выніках працы за першае паўгоддзе 2007 года больш за 38 % даходаў дзяржаўнага бюджэту, якія кантралююцца падатковымі органамі, забяспечана плацельшчыкамі Мінска.

Як паведамляе прэс‑служба Міністэрства па падатках і зборах, у кансалідаваны бюджэт сталіцы мабілізавана 4 трлн. 659,3 млрд. рублёў, ці 101,9 % ад запланаванага. Найбольшы аб’ём паступленняў у бюджэт сталіцы забяспечылі плацельшчыкі Савецкага (19,1 %), Ленінскага (15,4 %) і Маскоўскага (11,8 %) раёнаў.

Па стане на 1 ліпеня фармаванне кансалідаванага бюджэту сталіцы забяспечылі больш за 295 тысяч плацельшчыкаў, у тым ліку больш за 30 тысяч арганізацый, 39,7 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў і больш за 225 тысяч фізічных асоб. Прырост падатковых паступленняў да ўзроўню мінулага года па арганізацыях забяспечаны на 3,9 %, па індывідуальных прадпрымальніках — на 5,8 %.

Пры гэтым у МПЗ адзначаюць, што структура плацяжоў па‑ранейшаму змяняецца ў бок павелічэння долі паступленняў ад недзяржаўных арганізацый. Так, за першае паўгоддзе 2007 года ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў паступіла 49,5 % агульнага аб’ёму даходаў кансалідаванага бюджэту. У параўнанні з аналагічным перыядам 2006 года іх доля павялічылася на 1,6 %. Арганізацыі дзяржсектара забяспечылі 47,7 % агульнага аб’ёму паступленняў бюджэту (за першае паўгоддзе 2006 года — 49,1 %). Удзельная вага паступленняў па індывідуальных прадпрымальніках не змянілася і склалася на ўзроўні 2,4 %.

Пятая частка паступленняў у бюджэт Мінска за паўгоддзе забяспечана трыма плацельшчыкамі: ААТ «Белтрансгаз» (11,1 % ад агульнай сумы паступленняў у цэлым па горадзе), ЗП «Лукойл‑Беларусь» (4,4 %) і РУП «Мінск Крышталь» (2,7 %).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?