Вільня. У праваслаўных духоўных кругах паўстаў праект, каб адкрыць у Вільні духоўную акадэмію для Беларусі і Літвы, а найбольш дзеля змагання з каталіцтвам.

«НН». № 5. 1913.

Беларусь рассталася з Уладзімірам Мулявіным. У чарзе стаялі людзі розных поглядаў і пакаленняў. Новая нацыя сплаўленая ў катле ХХ ст. Яе геніяльны песняр Уладзімір Мулявін стаў такой самай часткай гісторыі, як Сцяпан Батура, Наталля Арсеннева. Мільёны людзей адкрылі для сябе Беларусь у тыя гады. З пабытовага і звыклага для абарыгенаў ён граніў дыяменты высокага мастацтва. У тым ён роўны мастакам эпохі Адраджэння.

«НН». № 4. 2003.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0