У інтэрнэце шырока абмяркоўваецца кардынальная змена кантэнту тэлеканала
Да таго жТВ-3 трошкі змяніў лагатып.
Здзіўленым гледачам на сайце расейскага канала растлумачылі: «З 1 студзеня ТВ3 на тэрыторыі Беларусі няма. Тое, што вы бачыце ў эфіры, гэта мясцовы канал. Да нас ён дачынення не мае».
«Мы транслюем не расейскі, а беларускі тэлеканал, — пацвердзілі „НН“ у аддзеле маркетынга МТІС. — І раней не ўсе перадачы, якія ішлі ў расейскай версіі, траплялі ў беларускую. Гэта адбывалася праз тое, што не ўсе правы на тэлеперадачы былі ачышчаныя для Беларусі. Але з 21 студзеня канал
Начальнік аддзелу продажаў тэлеканала
«З расейскай версіі мы будзем браць толькі некаторыя дакументальныя стужкі, —тлумачыць спадарыня Таццяна. — Мы збіраемся перайсці цалкам на беларускі кантэнт. Пэўны час мы будзем паказваць расейскія перадачы, але іх будзе меней — у асноўным гэта дакументалістыка».
Калі канал пераходзіць цалкам на беларускі кантэнт, ці не варта чакаць на ім з’яўлення беларускамоўных фільмаў і перадач?
«На жаль, беларускамоўных праграм у нас не будзе, — кажа спадарыня Таццяна. —
Пад беларускім кантэнтам мы маем на ўвазе не той, які створаны ў Беларусі, а той які закупляе беларускі бок. То бок, мы будзем купляць перадачы ВВС, а таксама некаторыя расійскія серыялы».
Канал