Беларускія дарогі па-ранейшаму пасыпаюць пясчана-солевай сумессю. Фота abw.by.

Беларускія дарогі па-ранейшаму пасыпаюць пясчана-солевай сумессю. Фота abw.by.

Беларускія дарогі па-ранейшаму пасыпаюць пясчана-солевай сумессю. Яна ператвараецца ў брудную кашу. Фота Сямёна Печанко.

Беларускія дарогі па-ранейшаму пасыпаюць пясчана-солевай сумессю. Яна ператвараецца ў брудную кашу. Фота Сямёна Печанко.

У Фінляндыі зімой дарогі пасыпаюць гранітнай крошкай. Фота vedomir.info.

У Фінляндыі зімой дарогі пасыпаюць гранітнай крошкай. Фота vedomir.info.

У Таліне гранітнай крошкай пасыпаюць не толькі дарогі, але і гарадскія плошчы. Фота Сямёна Печанко.

У Таліне гранітнай крошкай пасыпаюць не толькі дарогі, але і гарадскія плошчы. Фота Сямёна Печанко.

Салёны снег — адна з прычын узнікнення карозіі кузава аўто. Фота autovers.ru

Салёны снег — адна з прычын узнікнення карозіі кузава аўто. Фота autovers.ru

Соль псуе абутак... Фота Сямёна Печанко.

Соль псуе абутак... Фота Сямёна Печанко.

...і адзенне. Фота Сямёна Печанко.

...і адзенне. Фота Сямёна Печанко.

Паводле звестак за 8 лютага 2013 дзяжурна-дыспетчарскай службы «Белаўтадар», з пачатку зімовага перыяду на дарогі краіны высыпалі 452 тысячы тон пясчана-солевай сумесі і каля 62 тысяч тон чыстай солі. Уяўляеце: больш за 500 мільёнаў кілаграм, па 50 кг на кожнага беларуса! А яшчэ зіма не скончылася.

Гэтая соль раз’ядае кузавы машын, абутак і сушыць дрэвы ўздоўж дарог.

Гатовыя хоць сёння

Беларусь — не Скандынавія, што літаральна стаіць на граніце, але граніт ёсць і ў нас — вялізнае радовішча ў Мікашэвічах. І там нават вырабляюць гранітную крошку.

У аддзеле маркетынгу мікашэвіцкага «Граніта» кажуць, што дарожнікі замаўляюць яе, але толькі для ямачнага рамонту і ў якасці аднаго з кампанентаў пры вырабе асфальту.

Начальнік аддзела маркетынгу Міхаіл Федаровіч запэўніў: калі выкарыстанне крошкі стане эканамічна мэтазгодным, прадпрыемства хоць сёння гатовае адгрузіць яе ў неабходнай колькасці. На сёння цана 1 т гранітнай крошкі (фракцыя 2–4 мм) складае на заводзе каля 90 000 рублёў.

Скандынаўскі падыход

У Фінляндыі зімой дарогі пасыпаюць гранітнай крошкай. Прычым вясной яе збіраюць, мыюць, прасушваюць і захоўваюць да наступнай зімы!

У сярэднім за зімовы сезон страчваецца каля чвэрці высыпанай на дарогі крошкі. Так робяць і ў Эстоніі. Акрамя таго, улады Таліна штогод бясплатна выдаюць жыхарам горада гранітную крошку для пасыпання дарожак каля жылых дамоў.

Летась досвед Фінляндыі запазычылі ў некаторых гарадах Расіі.

У Швецыі ж практыкуюць такі спосаб. Дарогі чысцяць ад снегу не да канца. Яго прыкатваюць, а пасля гэтага на спрэсаваны слой снегу сыплюць гарачую гранітную крошку. Яна хутка ўмярзае ў снег, і такім чынам ствараецца шурпатае дарожнае пакрыццё.

Соллю па скуры

Не сакрэт, што апрацоўка дарог пясчана-солевай сумессю мае адмоўныя наступствы. Найперш, гэта шкода экалогіі і карозія кузаваў аўтамабіляў, а таксама папсаваны абутак пешаходаў.

Некалькі год таму дарожнікі пачалі шырэй выкарыстоўваць хларыд натрыю (тэхнічную соль), які, як лічыцца, менш шкодны для прыроды.

У мінскіх СТА расказалі, што цалкам ліквідаваць пагрозу карозіі ад дарожных сумесяў практычна немагчыма, можна толькі мінімізаваць з дапамогай ацынкоўкі кузава, апрацоўкі яго антыкаразійнымі матэрыяламі.
Асаблівую небяспеку для аўто ўяўляе пясчаная сумесь: дробныя каменьчыкі прабіваюць фарбу на кузаве, соль трапляе ў пашкоджаныя месцы і раз’ядае метал.

Соль з пяском ператварае снег на ходніках у брудную кашу, якая моцна псуе абутак. Як і ў выпадку з аўто, цалкам абараніцца ад солі не ўдасца. Застаецца параіць апрацоўваць абутак адмысловымі аэразолямі, чысціць яго і своечасова сушыць.

Чыстая эканоміка?

У прэс-службе дэпартамента «Белаўтадар» расказалі, што гранітная крошка ў Беларусі не ўжываецца з эканамічных прычын. «Скандынаўскія краіны ў літаральным сэнсе стаяць на граніце. Для іх гэта бясплатная сыравіна. Для Беларусі такі матэрыял занадта дарагі», — патлумачыў кіраўнік прэс-службы Аляксей Пекун. Нашы дарожнікі выбіраюць самыя танныя і даступныя матэрыялы. Дарогі пасыпаюцца адкідамі салігорскага «Беларуськалія», ходнікі і пешаходныя зоны некалькі год па загадзе Міністэрства аховы здароўя апрацоўваюць харчовай соллю.

Інерцыя мінулага

Аднак, як высветлілі мы, на сёння гранітная крошка каштуе менш за пясчана-солевую сумесь! Крошку «Граніт» прадае па 90 000 за франка-вагон, пясчана-солевую сумесь «Белаўтадар» купляе за 113700.

Праўда, улічваць трэба яшчэ і тое, якую масу таго і другога трэба высыпаць з разліку на квадратны метр пакрыцця, і пры якой тэмпературы. Колькасць выкарыстанай сумесі залежыць ад умоваў надвор’я і колькасці снегу. Варта ўлічваць таксама магчымасць паўторнага выкарыстання крошкі. Карацей, канчаткова супаставіць кошт пасыпкі крошкай і соллю могуць толькі спецыялісты.

Ясна толькі, што з улікам розных фактараў выкарыстанне гранітнай крошкі выглядае больш прагрэсіўнай тэхналогіяй. Застаецца, каб хтосьці ў высокім кіраўніцтве звярнуў на гэта ўвагу.

***

Цана за тону

Гранітная крошка — 90 000 (франка-вагон).

Пясчана-солевая сумесь — 113700 (франка-вагон).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?