1 лютага ў Мінску адбудзецца вечарына з шэрагу мерапрыемстваў у межах Году Каліноўскага, прысвечанага паўстанню 1863–1864 гадоў супраць рускага царызму.Праграма вечарыны, якая пройдзе ў
штаб-кватэры Партыі БНФ (Чарнышэўскага, 3–39) а17-й гадзіне, разнастайная.
Так, гісторык Алесь Смалянчук распавядзе пра паўстанне і паразважае пра яго ролю ў станаўленні беларускай нацыянальнай самасвядомасці.
Выступяць Аляксандр Мілінкевіч і Уладзімір Някляеў — лідары Руху «За Свабоду» і кампаніі «Гавары праўду».
Пасля гэтага адбудзецца канцэрт.
Запланавана падпісанне паштовак палітвязням з выявамі, прысвечанымі падзеям 1863 года.
Вечарына ладзіцца 1 лютага невыпадкова.Менавіта ў гэты дзень выйшаў зварот Літоўскага правінцыяльнага камітэта на чале з Кастусём Каліноўскім да насельніцтва Беларусі і Літвы з заклікам падняцца на ўзброеную барацьбу. А 2 лютага — дзень народзінаў Каліноўскага.