25.07.2007 / 11:05

Пекла ў цэнтры Эўропы 1

У Вугоршчыне цягам тыдня памерлі 500 чалавек. У Грэцыі слупок тэрмомэтру паказвае +50 на сонцы.

У Вугоршчыне цягам гэтага тыдня памерлі 500 чалавек. У Грэцыі слупок тэрмомэтру паказвае +50 на сонцы.

Да 500 чалавек памерлі ў Вугоршчыне, каля 30 ў Румыніі цягам гэтага тыдня з‑за сьпёкі, што ўсталявалася ў цэнтры і на поўдні Эўропы.

Сярэднясутачная тэмпэратура (з улікам ночы) сягае 30 градусаў Цэльсія, у Кішкунхалашы (Вугоршчына) слупок тэрмомэтру ўзьняўся да 41,9 градуса. У Баўгарыі ў панядзелак была зафіксаваная тэмпэратура ў 45 градусаў — найвышэйшы паказчык за ўсю гісторыю мэтэрэалягічных назіраньняў.

Прычынамі сьмерці становяцца цеплавыя ўдары і спыненьне сэрца. Часьцей за ўсё ахвяры -- гэта пажылыя людзі.

У Румыніі большасьць грамадзкіх установаў пачынаюць працу ад 18‑й, а людзям настойліва раяць не выходзіць на вуліцу ўдзень.

Не выносная сьпёка спрычынілася да нечуванай засухі. У Сэрбіі 30% ураджаю загінула, у Македоніі лютуюць пажары, у Малдове засуха закранула 80 адсоткаў тэрыторыі краіны.

Тым часам на некаторыя раёны паўночнай Эўропы абрынуліся праліўныя дажджы, што справакавалі шматлікія паводкі.

0
Дубок / Адказаць
28.07.2007 / 15:39
У апошния дни надыдзе...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру