У гадавіну бою ўкраінскіх студэнтаў з войскамі бальшавікоў у 1918 годзе каля вёскі Круты, прыхільнікі партыі нацыяналістаў «Свабода» зладзілі марш ва ўкраінскай сталіцы.

Актывісты пратэставалі супраць магчымага далучэння Украіны да Мытнага саюза, які дзейныя ўлады лічаць больш перспектыўным шляхам, чымся інтэграцыя з Еўразвязам.

Крэмль абяцаў за ўваход у Мытны саюз значныя зніжкі ў коштах на газ, за які Кіеў зараз плоціць ажно $ 430 за тысячу кубаметраў.

«Свабода» ж выступае не толькі супраць уваходу ў Мытны звяз, але і супраць Еўрапейскай інтэграцыі. Нацыяналісты бачаць там небяспеку страты нацыянальнай свядомасці. «Сёння навакольны свет і ў тым ліку ліберальная Еўропа скіраваныя на тое, каб сцерці межы, у тым ліку нацыянальныя. Мы не дапусцім зацірання нацыянальных межаў. Мы былі і застаемся ўкраінцамі, французы былі і застануцца французамі, як бы хтосьці ні хацеў іншага.

Сёння для нас Мытны саюз – гэта пастка, у якой Украіна можа страціць незалежнасць і суверэнітэт», –
зазначае дэпутат ад партыі «Свабода» Ігар Швайка.

Акцыя прайшла без затрыманняў і практычна без заўвагаў з боку міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?