30 студзеня на пасяджэнні калегіі Міністэрства аховы здароўя па выніках 2012 года ён адзначыў, што ў 90-я гады выпуск з медуніверсітэтаў не перавышаў 1500 чалавек, «і гэтага было дастаткова для краіны,
зараз жа выпускаем дактароў больш, а іх бракуе».
Тозік выказаў меркаванне, што «мы ператварыліся ў «палкавую школу для суседніх дзяржаваў». Ён падкрэсліў, што не адмаўляе поспехі беларускай аховы здароўя, але лічыць, што «нельга таптацца на месцы».
Можа, трэба замацоўваць кадры, а не павялічваць набор у медыцынскія ВНУ, звярнуўся Тозік да прысутных.

Міністр аховы здароўя Васіль Жарко ў адказ заявіў, што сёлета 2880 дактароў скончаць медыцынскія ВНУ, а ў наступным — 3200.

Павелічэнне набору ў медуніверсітэты ён звязаў з тым, што раней выпуск не пакрываў патрэбы аховы здароўя.

Паводле ягоных словаў, натуральнае змяншэнне складае 1100–1200 дактароў у год, а за мяжу з’язджае 140–160 чалавек.

Што да 1990-х гадоў, пра якія нагадваў Тозік, міністр адзначыў, што ложкавая база ў параўнанні з тымі часамі значна павялічылася. Тады забяспечанасць урачамі складала 28 на 10 тысяч насельніцтва, цяпер — 34 (у краінах Еўропы — 32).

Жарко падкрэсліў, што ў тыя гады ўзровень аказання меддапамогі быў іншым.
Напрыклад, дзіцячая смяротнасць была ў некалькі разоў вышэйшая, а мацярынская — у 20 разоў. Не была развітая кардыёхірургія, не працавалі НПЦ, а толькі навукова-даследчыя інстытуты. У тыя гады ў раённых цэнтрах нават не было рэанімацыйных аддзяленняў. Такім чынам, сказаў Жарко, развіццё медыцыны запатрабавала павелічэння кадраў.
«Калі мы вернемся да набору ў медыцынскія ВНУ 1500 чалавек у год, мы вернемся да таго ўзроўню аказання медыцынскай дапамогі, які быў у 90-я гады», — сказаў міністр.
Жарко пагадзіўся з важнасцю рацыянальнага выкарыстання працоўных і матэрыяльных рэсурсаў. Напрыклад, цяпер адбываецца зніжэнне ложкавага фонду (больш чым на 700 у 2012 годзе). Аднак «у цяперашніх умовах народ не гатовы да змяненняў, гэта будзе сацыяльны ўсплёск сярод насельніцтва».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?